1. Главная
  2. Новости
  3. Значимые события
  4. «Нясвіж Льва Гумілеўскага»

«Нясвіж Льва Гумілеўскага»

2 Июля 2021
77

ПЕРШАЯ ЭКСКУРСІЯ ПА МЯСЦІНАХ НАРОДНАГА СКУЛЬПТАРА

    Першы дзень ліпеня выдаўся насычаным і   цікавым для наведвальнікаў нашай установы. Сярод прапанаванага ім была экскурсія “Нясвіж Льва Гумілеўскага”. Яе правялі нашы валанцёры ў рамках работы клуба “Старонкі гісторыі”.

    Для хуткасці перамяшчэння спатрэбіўся аўтобус, за які ўдзячны кіраўніцтву раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, ды дзве гадзіны прыемнага летняга часу. Менавіта столькі ахвотна патрацілі на тое, каб наведаць і пабачыць мясціны нашага горада , што звязаныя з жыццём і творчасцю народнага мастака Беларусі скульптара Льва Гумілеўскага, які называе Нясвіж сваёй духоўнай радзімай.

    Першы прыпынак – палац Радзівілаў. Тут, у пакойчыку на першым паверсе ў 1944 годзе жыў Леў Гумілеўскі са старэйшым братам і маці, якая працавала ў санаторыі. Пасля ў парку за замкам разгледзелі алею славутасцяў – плён працы бацькі і сына Гумілеўскіх. Валанцёры-экскурсаводы падрыхтавалі цікавыя звесткі пра Юрыя Нясвіжскага, Мікалая Радзівіла (Сіротку), Яна Бернардоні, Томаша Макоўскага, Уладзіслава Сыракомлю, Якуба Коласа. А крыху далей, у зялёнай засені палюбаваліся грацыёзнай “Русалкай”. Другі прыпынак – касцёл Божага цела. Ушанавальная пліта ў гонар ксяндза Гжэгажа Каласоўскага выканана таксама Гумілеўскім, як і тая, што ў 2010 годзе з’явілася на франтоне царквы, дзе служыў Богу і людзям яшчэ адзін паважаны святар Дзмітрый Пятровіч Хмель (трэці прыпынак экскурсіі).

    Хоць крыху і прытаміліся нашы вандроўнікі, аднак не прамінулі наведаць нясвіжскія могілкі, дзе пахаваны мастак Міхал Сяўрук – творчы настаўнік будучага скульптара. У 2015 годзе надмагільная пліта мастака дапоўнена густоўным барэльефам яго ўдзячнага вучня. Такі ж барэльеф аздабляе і ўваход у музей-кватэру Міхала Сеўрука.

    На завяршэнне экскурсіі каля гарадской ратушы яе ўдзельнікі па даўняй завядзёнцы сям’і Гумілеўскіх ціха паклікалі:”Міхал Канстанцінаві-і-іч!”

    Падчас экскурсіі гучала шмат пытанняў, вяліся зацікаўленыя дыялогі і панавала пачуццё нейкай светлай з’яднанасці. А з’яднаў усіх светлы і таленавіты чалавек - Леў Гумілеўскі, якому ўсе зычылі здароўя і Божай ласкі.

изображение_viber_2021-07-02_10-11-30.jpgизображение_viber_2021-07-02_10-13-38.jpgизображение_viber_2021-07-02_10-14-23.jpgизображение_viber_2021-07-02_10-14-37.jpgизображение_viber_2021-07-02_10-15-30.jpg

Нажмите для звонка
Адрес: г. Несвиж, ул. Ленинская, 115А
Режим работы: 08:30–17:30, обед 13:00–14:00
E-mail: nrtcson@gmail.com
«Горячая линия»: 8 (01770) 2-12-27