1. Главная
  2. Новости
  3. Значимые события
  4. «Трагедыя Агароднікаў»

«Трагедыя Агароднікаў»

22 Июля 2021
58

   22 ліпеня 2021 года ў рамках праекта "Старонкі гісторыі" прайшла экскурсія ля помніка спаленай вескі “Трагедыя Агароднікаў” для асоб, якiя залiчаны ў аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

   За раённай бальніцай ёсць вуліца Сымона Буднага. Даўней на гэтым месцы была вёска Агароднікі. Значыцца яна ў дакументах за 1936 год. Але пасля вайны, калі горад пашыраў свае межы, вёска стала часткай Нясвіжа.

   Сёння мала хто ведае, якая трагедыя напаткала гэтую вёску летам 1944 года: падчас варожага авіяналёту 7 ліпеня яна была амаль уся спалена. Па словах Аляксандра Язэпчыка, дзесяцігадовага сведкі тых падзей, (памёр нядаўна) ад 50 хат засталося толькі 8. Астатнія згарэлі. 12 жыхароў не далічыліся вяскоўцы.

   Гадоў колькі таму на месцы трагедыі ўзведзенны помнік. Каля яго і адбылася сустрэча наведвальнікаў аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту з апошняй сведкай тых трагічных падзей – Шумейка Ірынай Рыгораўнай, якая падзялілася ўспамінамі, паведала шмат падрабязнасцяў і балючых дэталяў авіяналёту.

   Па заканчэнні экскурсіі наведвальнікі прыбралі тэрыторыю, усклалі кветкі да помніка загінуўшым жыхарам.

   “Я жыву ў Нясвіжы больш за 20 гадоў, шмат гадоў рабіла ў бальніцы, але ніколі не чула пра спаленую веску, не ведала, што побач са мною знаходзіцца такі помнік. А сёння, слухаючы апавяданні Наталлі Васільеўны і Ірыны Рыгораўны, я ледзь не плакала ад болю па тых нявінна загінуўшых жыхарах. Цяпер я паведаю аб гэтай трагедыі ўсім сваім сябрам і знаёмым”, – падзялілася пачуццямі пенсіянерка Мельнікава Галіна Ануфрыеўна.

изображение_viber_2021-07-22_14-17-37-713.jpgизображение_viber_2021-07-22_14-18-22-461.jpgизображение_viber_2021-07-22_14-19-37-193.jpgизображение_viber_2021-07-22_14-20-48-979.jpg

Нажмите для звонка
Адрес: г. Несвиж, ул. Ленинская, 115А
Режим работы: 08:30–17:30, обед 13:00–14:00
E-mail: nrtcson@gmail.com
«Горячая линия»: 8 (01770) 2-12-27