21 лютага — Дзень роднай мовы!

21 лютага — Дзень  роднай мовы!         

 Пісаць агульнарэспубліканскую дыктоўку ў Дзень роднай мовы стала традыцыяй для наведвальнікаў аддзялення забеспячэння для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Нясвіжскі РТЦСАН”. Кожны ўдзельнік адчуў сябе вучням, успомніў школыя гады, праявіў сваю любоў да роднай мовы, смак і водар беларускага слова. А роль “настаўніка” падчас самаправеркі зрабіла гэты працэс больш усвядомленым і эфектыўным. Любоў да роднай мовы аб’ядноўвае людзей і дае ім новы імпульс да жыцця.