Сёння, 27 сакавіка, віншаванні са 100-гадовым юбілеем прымала жыхарка вёскі Копцеўшчына Гарадзейскага сельскага савета Надзея Буглак. Павіншаваць доўгажыхарку з гэтай пачэснай датай прыбылі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, раённага савета ветэранаў, раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, мясцовай улады і іншыя зацікаўленыя асобы.
Надзея Канстанцінаўна з радасцю прымала падарункі і цёплыя словы віншаванняў, а на пытанне, у чым сакрэт яе доўгалецця, адказала:
— Трэба верыць, што дачакаешся лепшага жыцця. Вось я яго і дачакалася.
Шаноўная юбілярка ўсё жыццё адпрацавала рабочай у тагачасным саўгасе “Гарадзейскі”, мае дачку, унука, трох праўнукаў і адну прапраўнучку.
Віншуем!